У Барысаве судзяцца за кліп у інтэрнэце

26 февраля 2013 - iriska

 Зыск супраць уладальніка інтэрнэт-рэсурсу vborisove.by падаў 30 студзеня адзін з аўтараў твору «910 Борисову». (Па просьбе фігурантаў справы прозвішчы не згадваюцца.)

 

Зыскоўца запатрабаваў, каб судовая калегія Вярхоўнага суда РБ спагнала з адказчыка кампенсацыю – 55 мільёнаў рублёў – “у сувязі з парушэннем выключных аўтарскіх і сумежных правоў за бездамоўнае выкарыстанне і без згоды аўтара яго твораў”.

“Аўдыёвізуальны музычны твор” пад назвай “910 Борисову” быў правамерна размешчаны на Youtube летам 2012 года, а ў лістападзе уладальнік vborisove.by самавольна размесціў гэты кліп на сваім рэсурсе. Чым, па меркаванні зыскоўцы, парушыў яго правы.

18 лютага адбылося папярэдняе судовае паседжанне, на якім бакі вусна дамовіліся пра міравое пагадненне з частковай кампенсацыяй зыскавых патрабаванняў (5 мільёнаў рублёў). Чакаецца, што міравую падпішуць 22 лютага, а выніковае судовае паседжанне адбудзецца 25 лютага. 

Відэакліп, які стаўся нагодай для канфлікту, можна паглядзець ТУТ.

baj.by

Похожие статьи:

НовостиФранцузские новогодние традиции

НовостиАйфонофилку арестовали

РазноеВирусы и вакцины - модный бизнес

НовостиДеточка, Хэштег, принеси маме чаю

НовостиДевочка по имени Девочка

Рейтинг: +2 Голосов: 2 483 просмотра
Комментарии (5)
Добавить комментарий RSS-лента RSS-лента комментариев